Нацыянальныя святы і абрады



Беларуская народная песня… Менавіта праз яе да мяне прыйшла любоў да нашай роднай мовы: мілагучнай, мяккай, шчырай, пяшчотнай, трапяткой. Слухаеш прыгожую гаворку і чуеш, як бяжыць вада ў рачулцы, як спявае салавейка ў хмызняку, як шуміць дуброва. Столькі ў ёй пераліваў, столькі душы і любові! 
ДАЛЕЙ... 

http://virtual-muzei.blogspot.com/p/blog-page_16.html
Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Даследчыкі лічаць, што Гуканне вясны было найбольш уласцівае усходу Беларусі. ДАЛЕЙ...


На калядкі, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах. ДАЛЕЙ...




Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з ушанаваннем продкаў ("дзядоў") — не толькі памерлых бацькоў, але і ўсіх родзічаў.
Нашы продкі верылі, што памерлы ператвараецца ў духа-продка, якога блізкія яму людзі імкнуліся задобрыць, таму што лічылі яго магутным, здольным уплываць на жывых. Адсюль такое трапяткое стаўленне да памінальных дзён. ДАЛЕЙ... 


Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.
Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.
Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.
Святы – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Яны узніклі ў першабытным грамадстве і былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца святы на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя.
Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (Раство Хрыстова).
Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.).
Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі.
У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча)

Комментариев нет:

Отправить комментарий