Краязнаўчы музей





Мэты і задачы школьнага музея

Мэта: 
прабудзіць цікавасць навучэнцаў да гісторыі Беларусі, сваёй малой Айчыны, роднай школы праз арганізацыю і наладжванне музейных экспазіцый, правядзенне экскурсій, беларускіх нацыянальных святаў і абрадаў.

Задачы:
  1. Фарміраванне ў навучэнцаў патрыятызму, грамадзянскасці, адказнасці за свае ўчынкі.
  2. Прапаганда нацыянальнай спадчыны беларусаў і далучэнне навучэнцаў да нацыянальнай культуры.
  3. Авалоданне дзецьмі практычнымі навыкамі пошукавай і даследчай дзейнасці.
  4. Пашырэнне кругагляда, сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў.
  5. Фарміраванне навыкаў камунікацыі.
  6. Удасканаленне навучальна-выхаваўчага працэса.
У 2004 годзе Беларусь святкавала 60-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты было падрыхтавана адкрыццё невялікай эспазіцыі ў кабінеце гісторыі, якая складалася з дзесяці стэндаў, распавядаючых аб асноўных падзеях Другой сусветнай вайны. Дырэктар школы Анатоль Пятровіч Яблонскі прапанаваў пайсці далей і пачаць работу над адкрыццём музейнага пакоя краязнаўчага профілю. 
Была створана мабільная група з ліку старшакласнікаў і настаўніцы гісторыі Ганцэвіч Наталлі Уладзіміраўны, якая распрацавала план работы па арганізацыі сбору музейных экспанатаў. У верасні 2005 года ў школе быў заснаваны краязнаўчы музейны пакой.
Але пакоем ён называўся фармальна. У школе не было месца, дзе б можна было размясціць экспазіцыю. Таму ўсе экспанаты захоўваліся ў школьным сейфу, а калі трэба было праводзіць экскурсіі, яны дэманстраваліся прысутным. Гады ішлі, колькасць экспанатаў значна павялічылася, неабходнасць у музейным пакоі стала відавочнай.
Дырэктар школы Аляксандр Рыгоравіч Старавойтаў прапанаваў у былым валеалагічным пакоі сваімі ўласнымі сіламі правесці рамонт і стварыць краязнаўчы музей. Рамонтам займаўся настаўнік фізічнай культуры, майстар на ўсе рукі Уладзімір Уладзіміравіч Масюк. Дзякуй Богу, знайшліся і грошы: школа атрымала перамогу ў чарговым спаборніцтве і была ўзнагароджана грашовай прэміяй. 
Урэшце, 5 жніўня 2014 года загадам дырэктара школы быў адчынены краязнаўчы музей. Агульная плошча музейнага памяшкання складае 15 кв.метраў. Усяго музей налічвае 188 экспанатаў.  


Асноўныя раздзелы экспазіцыіі:


Асноўнымі формамі работы музея з’яўляюцца:
  • экскурсіі;
  • класныя гадзіны;
  • масавыя мерапрыемствы.

Музей  школы наведваюць не толькі вучні нашай школы, але і вучні іншых школ Беларусі. А летам 2016 года яго наведала чэмпіёнка Беларусі па баскетболу, выпускніца нашай школы Малая Лілія. 






Комментариев нет:

Отправить комментарий